Як з дапамогай летніка і халадніка зацікавіць беларускай мовай — эфір
Аксана Акуневіч / Еўрарадыё
З набліжэннем лета востра паўстае пытанне магчымасці арганізацыі адпачынку для дзяцей з сем’яў, якія патрапілі пад палітычны пераслед і вымушана апынуліся ў эміграцыі. Прычым не проста летніка, а летніка беларускамоўнага. Ну, каб нашыя дзеці не толькі адпачывалі і аздараўліваліся, але яшчэ і спрычыняліся да сваёй беларускай спадчыны праз мову.
Чаму ўзнікла ідэя летніка і ў чым будзе яго адметнасць? Хто будзе займацца з дзецьмі і хто зможа ў яго патрапіць? Ці патрэбныя беларусам у эміграцыі беларускамоўныя школы і хто прыдумаў свята беларускага халадніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальніца міжнароднага беларускамоўнага культурна-аздараўленчага летніка і беларускамоўнай школы ў Грузіі Аксана Акуневіч.