Як выглядае падбіты баевікамі новы ўкраінскі БТР-4Е (фота)
Учора па дарозе на Славянск калона ўкраінскіх вайскоўцаў патрапіла ў засаду, бронетранспарцёр расстралялі з гранатамётаў.
Фотаздымкі выклаў у Facebook Юрый Касьянаў. Ён адзначае, што БТР-4Е вытрымаў гэтае выпрабаванне і заўтра ўжо выйдзе на пазіцыі.