Вызвалены палітвязень Мацвей Гранкевіч

У Беларусі налічваецца паўтары тысячы палітвязняў / З архіва Еўрарадыё

У Беларусі налічваецца паўтары тысячы палітвязняў / З архіва Еўрарадыё

Вызвалены палітвязень Мацвей Гранкевіч. Ён быў за кратамі з лістапада 2021-га. Студэнта 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка затрымалі пасля таго, як ідэнтыфікавалі па фота з акцыі пратэсту. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У жніўні 2022-га Гранкевіча асудзілі за ўдзел у пратэстах і "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" на 2 гады і 2 месяцы калоніі. Неўзабаве пасля гэтага КДБ унёс хлопца ў "спіс тэрарыстаў".

З канца мінулага года Мацвей Гранкевіч знаходзіўся ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2. Ён цалкам адбыў тэрмін і вызваліўся ў жніўні 2023-га.

У Беларусі налічваецца паўтары тысячы палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі. Насамрэч іх нашмат больш.

Вызвалены палітвязень Мацвей Гранкевіч
Мацвей Гранкевіч / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.