Выйшаў на волю палітвязень Антон Бяленскі
Выйшаў на волю палітвязень Антон Бяленскі. 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Мінска цалкам адбыў прызначанае пакаранне — 1,5 гады "хіміі".
Бяленскі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі і ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яго затрымалі на наступны дзень пасля выбараў, 10 жніўня 2020 года, на 17-м паверсе ў гасцініцы "Беларусь".
Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў дзень выбараў. 5 сакавіка, пасля больш як паўгода ў СІЗА, Антона Бяленскага яго асудзілі. Пакаранне ён адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне, паведамляе "Вясна".