Выйшаў глабальны даклад пра стан антысемітызму. Месца Беларусі і нашых суседзяў
У Расіі самы высокі ўзровень антысемітызму сярод суседзяў Беларусі / Adobe Stock
30% дарослага насельніцтва Беларусі прытрымліваюцца яўна антысеміцкіх перакананняў, вынікае з новага глабальнага даклада пра стан антысемітызму, апублікаванага Антыдыфамацыйнай лігай (ADL).
У Беларусі мужчыны часцей прытрымліваюцца антысеміцкіх поглядаў, чым жанчыны. Людзі старэйшыя за 50 гадоў праяўляюць меншую схільнасць да антысемітызму ў параўнанні з моладдзю. Акрамя таго, узровень антысемітызму сярод беларусаў з вышэйшай адукацыяй ніжэй, чым сярод тых, хто мае сярэднюю адукацыю.
Антысемітызм у суседзяў
Расія — 62%
Польшча — 40%
Літва — 36%
Украіна — 36%
Латвія — 30%