Выраслі кошты на газ для камунальна-бытавога спажывання — на 1,2%

З 15 сакавіка ў Беларусі выраслі адпускныя кошты на вуглевадародны звадкаваны паліўны газ для камунальна-бытавога спажывання. Адпаведную норму прыняло Мінэканомікі сваёй пастановай №17, перадае interfax.by.

Адпускны кошт на паліўны газ для камунальна-бытавога спажывання выраслі на 1,2%. Газ для арганізацый, якія ўваходзяць у аб'яднанне "Белпалівагаз", на ўмовах "франка-адпраўленне" стаў каштаваць 2 млн 233 тыс. 872 рублёў за 1 тону, на ўмовах "франка-склад арганізацыі-вытворцы" — 2 млн 227 тыс. 94 рублі за 1 тону.

Гэтая пастанова не датычыць коштаў для насельніцтва.

Дарэчы, сваёй папярэдняй пастановай №16 Мінэканомікі павялічыла на 1,2% кошты на газ для інтэрнатаў, дзіцячых дамоў і рэлігійных арганізацый.

Папярэдні раз кошты павялічваліся ў верасні 2014 года — на 9,7%.

Фота — sb.by