Вынікі доўгачаканага аўдыту ByPOL: што там у дакументах? Стрым з Кныровічам
Аляксандр Азараў / ByPOL
Кіраўнік ByPOL Аляксандр Азараў збіраўся прыйсці ў стрым Еўрарадыё і распавесці, чым скончыўся аўдыт арганізацыі. Але пакуль не прыйшоў: з'явіцца ў стрыме ў вызначаны час зашкодзілі тэрміновыя справы. Абяцае дабрацца да нас, калі вернецца ў Польшчу.
Тым не менш, доўгачаканы аўдыт мы абмяркуем. Разам з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам, які ўвайшоў у назіральную раду фонда былых беларускіх сілавікоў і атрымаў доступ да дакументаў.