Выбухі ля Запарожскай АЭС і начныя абстрэлы Нікапаля — 271-я раніца вайны

Запарожская АЭС знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў / Reuters
Запарожская АЭС знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў / Reuters

Напярэдадні ўвечары расіяне абстралялі пасёлак Шаўчэнкава ў Харкаўскай вобласці. Адзін з снарадаў трапіў у жылы дом. Пад заваламі могуць быць людзі, кажа намеснік кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Кірыл Цімашэнка. Па самому Харкаву учора удараў не было. Расіяне на працягу сутак абстрэльвалі з артылерыі Купянскі, Чугуеўскі і Ізюмскі раёны вобласці. У Купянскім раёне з выбуховымі і аскепкавымі раненнямі ў бальніцу трапілі два чалавекі: 54-гадовая жанчына і 60-гадовы мужчына. Абодва ў цяжкім стане.

Пазней кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў распавёў, што ёсць і загінулая. Гэта жанчына 38-і гадоў. Разбор завалаў працягваецца.

Шэсць абстрэлаў за ноч перажылі жыхары Нікапальскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Білі з "Градаў" і цяжкай артылерыяй, распавядае кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. У Нікапалі паранены 78-гадовы мужчына. Медыкі аказалі яму дапамогу, але лячыцца ён застаўся дома.

А ўсяго, па дадзеных Генштаба ВСУ, на працягу сутак расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 2 ракетных ўдары і зрабілі больш за 60 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. 

Взрывы у Запорожской АЭС и ночные обстрелы Никополя — 271-е утро войны
Наступствы абстрэлу Нікапальскага раена Днепрапятроўскай вобласці/ @dnipropetrovskaODA

Падчас абстрэлаў акупаванай часткі Запарожскай вобласці былі выбухі каля ядзерных рэактараў. Гэта зафіксавала МАГАТЭ. Такія небяспечныя інцыдэнты былі і 19, і 20 лістапада. Але абышлося без пацярпелых, і ўзровень радыяцыі застаўся ў норме. Пра гэта гаворыцца на сайце Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Пры гэтым у агенцтве адзначаюць, што неаднаразовыя абстрэлы пляцоўкі станцыі пашкодзілі дамы, сістэмы і абсталяванне. Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі назваў гэтыя абстрэлы аднымі з самых інтэнсіўных за апошнія месяцы.

"Нягледзячы на тое, што не было прамога ўплыву на ключавыя сістэмы ядзернай бяспекі і абароны на станцыі, абстрэл прайшоў у небяспечнай блізкасці да іх. Мы гаворым пра метры, а не пра кіламетры. Той, хто абстрэльвае Запарожскую АЭС, ідзе на велізарную рызыку і рызыкуе жыццём многіх людзей", — адзначыў Гросі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным звароце казаў пра сітуацыю на фронце. У Данецкай вобласці, па яго словах, працягваюцца цяжкія баі, у Луганскай — украінскія ваенныя паступовае прасоўваюцца наперад, а на поўдні знішчаюць патэнцыял праціўніка.

"Найбольш жорсткія баі па-ранейшаму на Данеччыне. Хоць нападаў у гэтыя суткі было менш з-за пагаршэння надвор'я, колькасць расійскіх абстрэлаў застаецца, на жаль, надзвычай вялікай", — адзначыў Зяленскі. Яшчэ ён казаў аб сітуацыі ў энергетыцы. Паводле яго слоў, учора энергетыкам "атрымалася палегчыць сітуацыю з энергазабеспячэннем у частцы рэгіёнаў", дзе яшчэ ў суботу "было вельмі шмат рэальных праблем". Работы па аднаўленні сетак, размініраванні ліній электраперадачы і рамонты ідуць кругласутачна. Учора ўвечары стабілізацыйныя адключэнні дзейнічалі ў 15 абласцях Украіны і Кіеве.

Украінскія ваенны мяркуюць, што Расія не зможа хутка разгарнуць уласную вытворчасць іранскіх дронов. Для гэтага патрэбныя не тыдні, а месяцы. Акрамя таго, лічаць у Кіеве, перадача іранскіх ракет Расіі праз міжнародны ўплыў магла запаволіцца, але, пры гэтым кажуць, што трэба рыхтавацца да любых выклікаў. Пра гэта піша "Укрінформ" са спасылкай на прадстаўніка Паветраных сіл УСУ Юрыя Ігната.

Яго папрасілі пракаментаваць імаверную перадачу Расіі іранскі ракет. "Магчыма, уключаны нейкія дыпламатычныя рэсурсы, перагаворныя працэсы, магчыма, нейкія краіны на гэта ўплываюць. Будзем спадзявацца, што тэрарыст не атрымае гэтых ракет, гэта некалькі палегчыць нашэсце. Можам толькі спадзявацца, трэба рыхтавацца да любых выклікаў", — сказаў прадстаўнік УСУ. Нагадаем, аб дамоўленасці паміж Масквой і Тэгеранам аб пачатку вытворчасці іранскіх баявых беспілотнікаў на тэрыторыі РФ на днях пісала выданне The Washington Post.

З-за вайны па меншай меры 5 мільёнаў украінцаў страцілі працу. Каля 7 мільёнаў чалавек з'ехалі з краіны, а сотні рабочых загінулі ў баях. Такія дадзеныя прыводзіць намеснік міністра эканомікі Украіны Таццяна Беражная. Яна адзначыла, што цяпер ідуць баявыя дзеянні на тэрыторыі, дзе раней працавалі 10 мільёнаў чалавек.

Украінскі ўрад пасля вайны плануе вярнуць ва Украіну ўсіх, хто выехаў праз вайну. Са слоў чыноўніцы, каб стварыць новыя працоўныя месцы, развіць рынак працы і вярнуць у краіну людзей, урад запусціў шэраг праграм. Сярод іх — крэдытаванне для бізнесу, рэлакацыя прадпрыемстваў з небяспечных тэрыторый, грантавая падтрымка прадпрымальнікаў і прыцягненне беспрацоўных да грамадска карысных работ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.