Вярхоўны суд адмовіў БХД

Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам БХД у пазове супраць міністэрства юстыцыі. Суддзя Валянціна Кулік абвясціла, што рашэнне Мін’юсту пра нерэгістрацыю партыі было законным, перадае Радыё "Свабода". Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Павал Севярынец заявіў, што, магчыма, заснавальнікі пойдуць яшчэ на адзін, трэці па ліку, устаноўчы сход. Ён можа адбыцца ў красавіку-траўні.

У зале суда прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Нямеччыны. Сустаршыні БХД абураліся, што іх не прапусцілі ў судовую залу, хоць яны не спазніліся, а прыйшлі за дзве хвіліны да пачатку.