“Вялікая здзелка”: хто ці што можа стаць прадметам гандлю Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
Нараду, прысвечаную беларуска-амерыканскім адносінам, правёў 14 кастрычніка Лукашэнка. Дзе ізноў пачаў казаць пра “вялікую здзелку”, на якую ён гатовы пайсці. Ну, у тым выпадку, калі патрабаванні з боку рэжыму будуць прынятыя Трампам. На той нарадзе не было міністра замежных спраў Рыжанкова (дый пры чым тут МЗС увогуле, праўда ж?), затое быў старшыня КДБ Іван Тэртэль. Які пасля нарады заявіў, што разуменне паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі “паціху наладжваецца” і спецслужбы не толькі “абмяркоўваюць вострыя пытанні, але і недзе выходзяць на разуменне ўзаемных інтарэсаў”.
Што стаіць за раптоўным жаданнем Лукашэнкі заключыць з Трампам “вялікую здзелку” і што тая здзелка можа ў сябе ўключаць? Ці чакаць пераезду Офіса з Літвы і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай? Палітычныя амбіцыі Палка Каліноўскага дададуць напружання ў дэмсупольнасць ці актывізуюць палітычнае жыццё дыяспары? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.