Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Вялікабрытанія пашырыла "чорны спіс" прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Пад санкцыі трапіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч. Таксама пад санкцыйныя абмежаванни трапілі намеснікі міністра абароны Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.
Акрамя таго ўчорны спіс увайшлі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод і "Інтэграл".