Вядомага мінскага блогера затрымалі ў Віцебску
Віталь Храмцоў Bulbanews / кадр з роліка ў Інстаграме
У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Гаворка ідзе пра Віталя Храмцова, вядомага як блогер Bulbanews. Яго імя з'явілася ў чацвер у раскладзе суда Чыгуначнага раёна Віцебска.
Віталя Аляксандравіча Храмцова вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмізму" і дробным хуліганстве.
У сацсетках Bulbanews апошні раз быў у сераду ўвечары.
Віталь здымае жартаўлівыя ролікі пра жыццё беларусаў. У Віцебску, напрыклад, ён раней улетку смажыў яечню на асфальце.