Вядома імя яшчэ аднаго палітвязня, які выйшаў на свабоду пасля візіта Келага

Ежы Жывалеўскі (фота зробленае ў 2018 годзе) / старонка ў сацсетках
Стала вядома імя яшчэ аднаго палітвязня, які выйшаў на свабоду пасля візіта ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнты ЗША Кіта Келага. Гаворка ідзе пра грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага, піша "Наша Ніва". Беларускі суд прызначыў яму 4 гады калоніі "за агентурную дзейнасць".
Свой тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3. Сам Жывалеўскі паходзіць з памежнай з Беларуссю Беласточчыны, а яго жонка — беларуска.
У беларускай турме працягваюць утрымліваць грамадзяніна Польшчы Анжэя Пачобута. Наўпрост цяпер Пачобут знаходзіцца ў ПКТ (памяшкання камернага тыпу, у якім больш строгі рэжым утрымання). Гэта значыць, што ён не можа выходзіць на свежае паветра і працаваць.
Анджэй Пачобут — адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года. За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га журналіста абвінавацілі ў "распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце" — так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра задушэнне беларускіх пратэстаў у 2020-м і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. У лютым 2023-га ў Гродне Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.