Віталь Рыжкоў: у словах “Крыўдую, значыць — існую!” мая нацыянальная ідэя

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў / Еўрарадыё

8 траўня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, рэпер Віталь Рыжкоў.

Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці, — перакананы Віталь Рыжкоў.

Пра тое, ці здольная літаратура абудзіць у людзях жаданне вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць, ці існуе ў Беларусі падзел на “прабеларускую” і “прарасійскую” часткі і чаму крыўда мусіць стаць важным складнікам нашай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Рыжковым.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.