Зміцер "Vinsent" Папко: будзь сабой, кажы ўсім, што ты — беларус!

Зміцер "Vinsent" Папко

Зміцер "Vinsent" Папко / Еўрарадыё

28 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, спявак, актор Зміцер "Vinsent" Папко.

Мы павінны нарэшце зразумець, што быць прыхільнікам дэмакратычных каштоўнасцяў і суверэннай Беларусі недастаткова. Без нацыянальных складнікаў, без усведамлення важнасці для нас, як для нацыі, вяртання сабе сваёй мовы, гісторыі мы не пабудуем сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавы. Бо моцнай дзяржава можа быць толькі ў тым выпадку, калі яна будзе стаяць на нацыянальным падмурку, перакананы Зміцер "Vinsent" Папко

Пра тое, чаму беларусы так насцярожана ставяцца да моўнага пытання і чаму мова для нас важная, як музыка ўплывае на свядомасць і ці магчымая перамога над рэжымам мірным шляхам, без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром "Vinsent" Папко.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.