Вікторыя Азаранка прайграла на парным турніры ў Цынцынаці
Вікторыя Азаранка і Беатрыс Хадад Мая / wsopen.com
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка завяршыла выступ на парным турніры WTA у Цынцынаці.
Беларуска гуляла ў тандэме з бразільянкай Беатрыс Хадад Мая. У 1/16 фіналу яны прайгралі амерыканскаму дуэту Эма Навара / Пэйтан Стырнс — 5:7, 3:6.
Матч доўжыўся 1 гадзіну 37 хвілін.
Напярэдадні Азаранка ў Цынцынаці ў адзіночным разрадзе перамагла Барбару Крэйчыкаву з Чэхіі — 6:3, 7:5.