Відавочца тыдня: Спартак Мірановіч
Мэтр сусветнага гандбола лічыць, што ў 1990-я Беларусь магла стварыць каманду, роўную па моцы сёлетнім лідэрам: Нямеччыне і Польшчы. Мы ўпусцілі момант, але менавіта сёння прыйшоў час наганяць страчанае. Мужчынская зборная Беларусі па гандболу пасля 13-гадовай паўзы выйшла ў фінальную частку чэмпіяната Еўропы. Апошнюю сустрэчу адборачнага цыклу беларускія гандбалісты прайгралі швайцарцам 30:28, але перамаглі ў матчы па суме двух гульняў.
На мінулым тыдні легендарны Спартак Мірановіч, які зараз працуе з нацыянальнай камандай Беларусі, даваў справаздачу кіраўніку айчыннай федэрацыі гандболу і, па сумяшчальніцтве, спікеру беларускага парламента Уладзіміру Канаплёву. Менавіта з амбіцыямі гэтага чалавека звязанае адраджэнне, якое зараз перажывае наш гандбол.
Спадар Канаплёў паставіў перад беларускімі гандбалістамі задачу: атрымаць “золата” на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Але гэта яшэч няхутка: аж у 2012 годзе. А ў студзені 2008 года ў Нарвегіі нашая каманда пачне чэмпіянат Еўропы ў адной групе з сёлетнімі і леташнімі чэмпіёнамі кантынента – зборнымі Германіі і Гішпаніі – а таксама з камандай Венгрыі.
Пакуль жа беларуская каманда рыхтуецца да чэмпіяната Еўропы па пляжным гандболе, што неўзабаве пачнецца ў Італіі. Спартак Мірановіч ветліва пагадзіўся паразмаўляць з карэспандэнтам “Еўрапейскага радыё” падчас кароткай размінкі, якой давялося кіраваць яшчэ адной жывой легендзе беларускага гандбола – Аляксандру Каршакевічу.
“Утрымаць гандбалістаў у краіне было немагчыма…”
Мікалай Карняйчук: У 2000 годзе Беларусь стала першым чэмпіёнам Еўропы па пляжным гандболе ў гісторыі. Ці здолеем сёлета пазмагацца за тытул?
Спартак Мірановіч: Прызавыя месца на пляжным гандболе для нас не галоўнае. Вядома, гэта нам не перашкодзіць, але галоўнае – гэта ўмацаванне здароўя, камандных звязак, падвышэнне фізічнай падрыхтоўкі на пяску.
Усе ведаюць пра пляж Капагабана ў Рыя-дэ-Жанэйра, адкуль выйшлі самыя лепшыя футбалісты планеты. Менавіта там яны атрымалі добры падмурак для свайго здароўя.
Мікалай Карняйчук: Але без медалёў будзе досыць складана рабіць справаздачу перад кіраўніцтвам федэрацыі, ці не так?
Спартак Мірановіч: Канаплёў усё трымае пад кантролем. Сабе не дае паблажак і нам адпачываць не дае. Мы не запабягаем перад ім і ён асабліва нас не хваліць.
Я думаю, ён нікога асабліва не хваліць, але і не ругае. Асабліва спартоўцаў. Да гэтага і заклікае – каб спартоўцаў не чапалі.
Мікалай Карняйчук: Днямі стала вядома пра тое, што Уладзімір Канаплёў прапанаваў вярнуцца ў Беларусь Сяргею Рутэнка – аднаму з самых таленавітых беларускіх гандбалістаў сярэдзіны 1990-х, які зараз гуляе за гішпанскі клуб “Сьюдад-Рэаль” і абараняе колеры зборнай Славеніі.
Як вы паставіцеся да яго вяртання? Трэнеры футбольнай і хакейнай зборных Беларусі адмоўна ставяцца да гульцоў, якія з розных прычынаў сыходзілі з каманд…
Спартак Мірановіч: Я не ведаю дакладна дэталяў тых перамоў. Але калі да нас вярнуўся Гарбок, і Рутэнка выслухаў нашыя пажаданні – гэта велмі вялікі плюс. Гэта два з вядучых гульцоў, якія за апошнія 10-15 гадоў з’явіліся ў Беларусі. Іх трэба было ўтрымаць, але я думаю, што каго б мы і як бы мы не крытыкавалі сёння, тады іх утрымаць у краіне было немагчыма…
Мы, вядома ж, не ўлічылі многіх фактараў эканомікі і палітыкі. Як толькі чалавек зайграў – яго трэба фінансаваць. А фінансаваць хто мог? Толькі захад.
“Алімпійскія чэмпіёны не могуць быць забытыя проста так!”
Мікалай Карняйчук: Пры канцы 1980-х беларускі гандбол быў ледзь не нацыянальным відам спорту. Чаму ў 1990-я ўсё знікла, і адраджаецца толькі зараз?
Спартак Мірановіч: Я на гэтае пытанне адказваю ўжо шмат гадоў і лічу, што ўсім даўно зразумела, чаму ў нас спад – не толькі ў спорце, але і ў навуцы, і ў культуры, і ў чым хочаш… Было тое, што нічога не было! Але зараз ідзе адраджэнне – таксама не толькі ў спорце, але і ў шмат якіх галінах.
Мікалай Карняйчук: У 1990-я Беларусь быццам бы памянялася месцамі з Польшчай. У нас паступова сыходзіла пакаленне алімпійскіх чэмпіёнаў Барселоны’92, у іх гадавалася пакаленне сёлетніх віцэ-чэмпіёнаў свету…
Спартак Мірановіч: Разваліць можна вельмі хутка. З 1990-х прайшло ўжо 2-3 пакаленні – гэта вельмі шмат… Вось стаіць Каршакевіч. Ён граў у 1990-я, а зараз яму ўжо пад 50! 2-3 пакаленні – мы гэтымі людзьмі не займаліся ў Беларусі, а яны – займаліся. Вынік зразумелы.
Мікалай Карняйчук: Які лёс напаткаў гульцоў “залатога” складу мінскага СКА – гандбалістаў якія ў 1980-я складалі аснову зборнай СССР?
Спартак Мірановіч: Пра ўсіх усё ведаем: Парашчанка ў Мінску, ён займаецца бізнэсам. Галуза ў Галандыі – як з’ехаў туды калісьці, так і жыве. Якімовіч у Гішпаніі – часта прыяжджае сюды, і таксама займаецца бізнэсам. Вядома, усе ў нас на вачах. Алімпійскія чэмпіёны не могуць быць забытыя проста так!
Мікалай Карняйчук: Беларускі гандбол ведае некалькі дынастыяў. Ці задавальняе Вас тое, што гульцы зборнай шчыльна апякаюцца бацькамі?
Спартак Мірановіч: Калі чалавек таленавіты, ён павінен быць у спорце. А таленавіты спартовец можа быць таленавітым трэнерам. Справа ў тым, што ў нас слаба развіваліся трэнерскія кадры.
Калі гульца можна падрыхтаваць за 5 – 10 гадоў, тык з плеядай трэнераў усё нашмат больш складана. Таму я вельмі задаволены, што файныя гульцы ідуць у трэнеры.
У пагоні за страчанай марай
Мікалай Карняйчук: Спартак Пятровіч! У 1990-я, калі беларускага гандбола, па сутнасці, не стала, вы маглі б з’ехаць з Беларусі на Усход. Спакойна трэніраваць адну з арабскіх зборных камандаў, атрымліваць шалёныя грошы. Што ўтрымала вас у Беларусі?
Спартак Мірановіч: Я ўсё ж такі думаў, што пры пачатку 1990-х, калі гульцы яшчэ не раз’ехаліся, а былі тут, і калі краіна СССР распалася, мы зробім у Беларусі такую ж каманду, як зборныя Нямеччыны і Польшчы. Моцную каманду, ледзь не чэмпіёна свету.
Таму што калі глядзець па гульцах, якія гралі ў чэмпіянаце СССР і ў зборнай, толькі гульцамі СКА можна было граць на ўзроўні нацыянальнай каманды. Былі такія мары… Але ўсё не проста робіцца. Так, эканоміка, развал… Момант быў страчаны.
А я не такі малады, каб ісці ў іншыя краіны, поўзаць там, зневажаць сябе. А калі ідзе туды легіянер ці трэнер – лічы, што гэта апошні чалавек.
Вядома, гэта не перашкодзіла б зарабіць вялікія грошы. Але што такое грошы? Дачка набудзе машыну, заўтра ўдарыцца – і грошай няма.
Галоўнае – зрабіць сваіх!