"Віцебск" разграміў "Смаргонь"
У пятніцу пачаўся 11-ы тур чэміянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Віцебск" на сваім полі разграміў "Смаргонь" — 5:0. Два галы забіў Мацвяенка, па адным — Вандэрсан, Дыега і Чарвякоў.
Мінскае "Дынама" прайграла "Руху" — 0:1. Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю.