Віцэ-прэм’ер Русы: Харчовыя тавары ў Беларусі сёлета не падаражэюць
Прадстаўнік ураду мяркуе, што стрымаць кошты можна будзе дзякуючы добраму ўраджаю.
Павышэння коштаў на харчавыя тавары ў 2015 годзе ў Беларусі не прадбачыцца. Такую заяву зрабіў сёння падчас адкрыцця ХІІІ Рэспубліканскага экалагічнага форума віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, інфармуе БЕЛТА.
Паводле прадстаўніка ўрада, сёлета чакаецца ўраджай, які будзе не горшым за леташні. Калі ж сельскагаспадарчай прадукцыі будзе шмат, то і канкурэнцыя на рынку павысіцца, а гэта не дазволіць коштам расці, разважае віцэ-прэм’ер.
Нагадаем, што ўчора, выступаючы на паседжанні ўраду, прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў паабяцаў, што сёлета не будуць узрастаць тарыфы на транспарт і сувязь.