Ва ўсім Фрунзенскім раёне Мінска зранку адключылася электрычнасць
Зранку 31 снежня ва ўсім Фрунзенскім раёне сталіцы адбылося адключэнне сеткі 110 кВт, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
Падключыць усіх спажыўцоў удалося цягам 10 хвілін.
Цяпер спецыялісты працуюць на падстанцыі ЦЭЦ-4, адбываецца рамонт раз'яднальніка. Прычына аварыі высвятляецца.