Ва Украіне загінуў мабілізаваны ў расійскую армію айцішнік, які працаваў у банку

Мабілізацыя ў Расіі / kommersant.ru
Мабілізацыя ў Расіі / kommersant.ru

Ва Украіне пад мінамётным абстрэлам загінуў мабілізаваны ў расійскую армію айцішнік "Райффайзенбанка" Цімур Ізмайлаў. Ён мусіў атрымаць адтэрміноўку, але ў выніку яго забралі і ўжо праз два тыдні адправілі на вайну, піша meduza.io.

Ізмайлаву было 33 гады. Ён лічыўся адным з асноўных ІТ-спецыялістаў у банку. Мабілізавалі яго 23 верасня, 7 кастрычніка ён ужо быў у зоне баявых дзеянняў, а 13-га загінуў.

Яшчэ 23 верасня Мінабароны РФ заяўляла, што айцішнікаў мабілізоўваць не будуць. Верагодна, да ваенкаматаў гэтая інфармацыя не дайшла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.