Ва Украіне загінуў беларус, які ў 2020-м выратаваў дзяцей на пажары

Уладзіслаў Губей / t.me/vitebsk_info
Ва Украіне загінуў беларус з Брэста, які ў 2020-м выратаваў дзяцей на пажары.
У суседняй дзяржаве ён ваяваў на баку расійскіх акупантаў.
Імя Уладзіслава Губея з'явілася ва ўкраінскім спісе загінулых расійскіх кантрактнікаў, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю". У яго сацсетках было апублікавана некалькі мемарыяльных каментароў: "Спі спакойна, анёлачак".
У 2020 годзе Губей, жывучы ў Маларыце, вынес з суседскай кватэры, ахопленай агнём, дваіх дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка. 22 сакавіка 2024 года хлопец падпісаў кантракт з расійскім войскам. Але паваяваць не паспеў і пяці месяцаў: датай яго смерці значыццаа 17 жніўня 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.