Ва Украіне зацвердзілі першую бронекамізэльку, адаптаваную да жаночага цела
Бронекамізэлька для жанчын-вайскоўцаў / t.me/ministry_of_defense_ua/
Мінабароны Украіны зацвердзіла першую бронекамізэльку, адаптаваную да жаночага цела. Яна важыць ад 10,5 кг і адрознівацца выгнутай бронеплітой, завужанымі плячыма і пашыраным нізам.
Бронекамізэльку распрацавала кампанія "Украінская браня". Яна прайшла два этапы выпрабаванняў і дапрацоўвалася. Бронекамізэлька прызначана для жанчын, якія служаць ва ўкраінскім войску (іх дзясяткі тысяч).
Год таму ва Узброеных сілах Украіны пачалі тэставаць першыя партыі жаночай ваеннай формы.
t.me/ministry_of_defense_ua/