Ва Украіне банда "Дзядоў Марозаў" жорстка збіла дэпутата (фота)
Ва ўкраінскім Мікалаеве 15 снежня тры невядомыя ў масках Дзядоў Марозаў напалі на дэпутата мясцовага абласнога савета ад "БПП "Салідарнасць" Фёдара Барны. Нападнікі жорстка збілі яго палкамі.
Пры нападзе Барна атрымаў траўму галавы і сечаную траўму нагі, піша УНІАН. Потым нападнікі сказалі дэпутату "З Новым годам!" і ўцяклі на аўтамабілі "Lanos".
Дэпутата шпіталізавалі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі Мікалаева. Паведамляецца, што напад адбыўся ў офісным будынку. Пры гэтым аўтамабіль дэпутата зламыснікі не зачапілі.