Уратаваць КР: ці атрымаецца гэта ў абранага наўзамен Мельнікавай спікера — эфір
Арцём Брухан / Еўрарадыё
Наўзамен зніклай Анжалікі Мельнікавай новым спікерам Каардынацыйнай рады абраны Арцём Брухан. Намеснік Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і ў НАУ. Па выніку галасавання Арцём Брухан апярэдзіў па колькасці набраных галасоў свайго адзінага апанента — прадстаўніка фракцыі “Беларусы” (былы Блок Пракоп’ева-Ягорава) Аляксандра Кныровіча. Спадчына новаму спікеру КР дасталася, скажам шчыра, не зайздросная.
Навошта пагадзіўся на ўдзел у барацьбе за месца спікера КР і з якой праграмай ішоў на выбары? Як успрымае словы, што ён не самастойная фігура і ці магчыма ўратаваць КР? Як страта грошай уплавае на дзейнасць КР і якія высновы варта зрабіць з “кейса Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага атыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан.