Уночы на 7 чэрвеня Расія абстраляла Харкаў

Наступствы ўдару па Харкаве

Наступствы ўдару па Харкаве / ДСНС Украіны

Уночы на 7 чэрвеня Расія абстраляла Харкаў. Па горадзе выпушчаныя не менш за 53 "Шахеды", 4 кіраваныя авіябомбы і 1 ракета.

Пад удар патрапіў дзевяціпавярховы жылы дом. На яго верхніх паверхах пачаўся пажар.

На гэты момант вядома пра трох загінулых, 18 чалавек атрымалі раненні. Сярод іх 1,5-месячнае дзіця.

Таксама было атакаванае грамадзянскае прадпрыемства. Там пад заваламі могуць быць людзі.

Уночы на 7 чэрвеня Расія абстраляла Харкаў
Уночы на 7 чэрвеня Расія абстраляла Харкаў
Уночы на 7 чэрвеня Расія абстраляла Харкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.