Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -11 градусаў, прагназуецца снег
У лютым у Беларусі / t.me/kleck_bel/
У сераду, 19 лютага, у многіх раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог. У начныя гадзіны тэмпература складзе ад -5 да -11 градусаў (у Мінску — 6-8 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6 (у сталіцы — ад -3 да -5).
У чацвер невялікі снег магчымы толькі месцамі ўначы і раніцай. У начныя гадзіны будзе ад -10 да -16 (пры праясненнях — да -18), удзень — ад 0 да -7. У пятніцу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Уначы пры праясненнях тэмпература паветра можа скласці да -19 градусаў.
vk.com/belgidromet