Уначы ў чацвер у Беларусі будзе да -13, без істотных ападкаў

У чаканні вясны / t.me/smolevichi_mp/
У чацвер, 13 лютага, у Беларусі без істотных ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман, які прагназуецца толькі месцамі, і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -7 да -13 градусаў (у Мінску — 9-11 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -6 на паўночным усходзе да +1 на Брэстчыне (у сталіцы — ад -2 да -4).
У пятніцу амаль па ўсёй краіне пройдзе снег (на поўдні — мокры снег, чакаецца слабы галалёд). Уначы будзе ад -6 да -13, а пры праясненнях — да -15, на паўднёвым захадзе — 3-5 марозу, удзень — ад -1 да -6 (на поўдні — да +1 градуса). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.