Ультрас кіеўскага "Дынама" ўступілі ў батальён "Азоў"
Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі Антон.
Па яго словах, якія перадае by.tribuna.com, у футбольных фанатаў адна матывацыя — ачысціць украінскую зямлю ад акупантаў.
Матэрыяльна групу ультрас забяспечылі некаторыя людзі і самі фанаты. Па словах Антона, яны, напрыклад, збіралі грошы на матчы з "Шахцёрам".
Фота — obozrevatel.ua