Улады РФ забаранілі выезд за мяжу больш чым мільёну расіян

Не ўсе расіяне змогуць выехаць з краіны / ria.ru
Не ўсе расіяне змогуць выехаць з краіны / ria.ru

Улады РФ забаранілі выезд за мяжу больш чым мільёну расіян. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў базе даных памежнай службы ФСБ Расіі. Як піша @astrapress, спіс асобаў, якім забаронена пакідаць Расію ў сувязі з правядзеннем мабілізацыі, складае ўжо 1 мільён 25 тысяч 703 чалавекі.

Раней улады РФ заяўлялі, што плануецца мабілізаваць не больш за 300 тысяч чалавек. Сам Уладзімір Пуцін 14 кастрычніка назваў лічбу мабілізаваных — 222 тысячы.

Улады РФ забаранілі выезд за мяжу больш чым мільёну расіян
Более миллиона невыездных / t.me/astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.