Улады не падтрымалі "Народную салідарнасць"
У межах кампаніі "Народная салідарнасць" па ўсёй краіне падаваліся заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці з палітвязнямі на 19 і 25 сакавіка.
Адказ прадказальны: "Адмовіць!".
Шаблонныя фармулёўкі гавораць: "... у сувязі з тым, што пададзеная заяўка не адпавядае патрабаванням арт.5 Закона РБ "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь"; "... у сувязі з правядзеннем прац па рэканструкцыі стадыёна...". Паміж тым, усе заяўкі былі аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, піша "Гавары праўду!".
Нагадаем, 28 лютага стартавала кампанія "Народная салідарнасць", у межах якой актывісты кампаніі "Гавары праўду" па ўсёй Беларусі масава падавалі заяўкі на правядзенне пікетаў. Дазволу на правядзенне мерапрыемства дамагліся толькі ў Глыбокім, дзе 19 сакавіка мясцовыя актывісты правялі пікет.