Улады Германіі прынялі план дзеянняў у падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі

Ангела Меркель / bundesregierung.de
Улады Германіі прынялі план дзеянняў у падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі. Пра план пад назвай "Грамадзянская супольнасць Беларусі", які прадугледжвае палегчанае атрыманне візы і прытулку ў Германіі для пераследуемых прыхільнікаў пераменаў, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель.
"Гэта не вырашыць канфлікту паміж законнасцю і нападкамі ў Беларусі. Звонку гэта наогул немагчыма. Аднак гэта паказвае адважным людзям там, што мы падтрымліваем і чуем іх голас", — сказала Меркель у сваім відэазвароце.
Канцлер таксама заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітычных зняволеных.
Раней Ангела Меркель заяўляла, што не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.