Улады агучылі вынікі "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
На нарадзе ў Лукашэнкі 30 жніўня былі агучаныя вынікі "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з 2020 года.
"Спыненая дзейнасць 373 дэструктыўных і іншых сумнеўных аб'яднанняў, 44 устаноў, а таксама так званых незалежных прафсаюзаў", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі.
Масавая "зачыстка" структураў НДА пачалася з ліпеня 2021 года.
Дарэчы, як распавядала Еўрарадыё, насамрэч статыстыка зачыненых трэцясектарных арганізацый значна большая. Па падліках Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацый з 14 ліпеня 2021-га ў Беларусі былі ліквідаваныя ці самаліквідаваныя 857 недзяржаўных арганізацый. 519 НДА былі прымусова ліквідаваныя паводле рашэнняў суда, 338 НДА прынялі самастойнае рашэнне пра ліквідацыю, бо не мелі магчымасці працаваць.