Укрэнерга: наступныя некалькі дзён будуць цяжкія
Падчас адключэння электрычнасці / УНІАН
Нацыянальная энергетычная кампанія "Укрэнерга" пракаментавала наступствы ўчорашняга маштабнага расійскага ракетнага ўдару па інфраструктуры Украіны. Падкрэсліваецца, што "16 лістапада была найбольшая атака ў гісторыі энергетыкі, ад якой пацярпелі ўсе рэгіёны Украіны". Найбольш складанай называецца сітуацыя на захадзе краіны, у цэнтральным рэгіёне і на паўночным усходзе. Давялося выкарыстаць "аварыйныя графікі адключэнняў". Аднаўленчыя працы ідуць без перапынку.
"Наступныя некалькі дзён будуць цяжкія: набліжаецца пахаладанне і выкарыстанне электраэнергіі ўзрасце, адпаведна і нагрузка на сеткі, — піша Укрэнерга. — Таму просім з разуменнем ставіцца да адключэнняў, якія будуць праводзіцца пры неабходнасці, а таксама не адмаўляцца ад звычкі эканомна выкарыстоўваць электраэнергію".
У кампаніі адзначаюць, што "жорсткі вораг... на гэтым можа не спыніцца", але "ёсць план рэагавання на розныя сітуацыі, у тым ліку і найгоршыя".