Украінскія войскі маюць поспехі каля Вербавога і Кляшчэеўкі
Украінскі танк абстрэльвае расійскія пазіцыі / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія войскі маюць поспех у раёне Вербавога ў Запарожскай вобласці (наступаюць на паўднёвы-усход пасля вызвалення Рабоціна). Яны замацоўваюцца там на занятых рубяжах, паведамляе ў аўторак Генштаб Украіны. Падобная інфармацыя і пра прасоўванне на поўдзень ад Бахмута. Украінскія вайскоўцы, якія там ваююць, пішуць пра поспехі каля Курдзюмаўкі і Кляшчэеўкі. Ад апошняй вёскі расіян адкінулі на 1 км (расійскія "ваенкары" гэта не прызнаюць).
На поўнач ад Бахмута прасоўвання няма. Украінскія байцы сведчаць, што каля Бярхоўкі расіяне "трымаюцца за кошт вялікіх рэзерваў".
Telegram