Украінскія вайскоўцы вызвалілі ў Луганскай вобласці сем населеных пунктаў
Гэта сёлы: Навалюбаўка, Неўскае, Грэкаўка, Наваегораўка, Надзя, Андрэеўка і Стэльмахоўка
Украінскія вайскоўцы вызвалілі ў Луганскай вобласці сем населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
"Цяпер усе гэтыя сем населеных пунктаў у Сватаўскім раёне поўнасцю кантралююцца Украінай. Гэта вёскі: Навалюбаўка, Неўскае, Грэкаўка, Наваегораўка, Надзя, Андрэеўка і Стэльмахоўка", — заявіў Гайдай.
Раней украінскі бок заявіў, што вызваліў 1170 квадратных кіламетраў на Херсонскім напрамку.