Украінскія сілавікі штурмуюць Мікалаеўку, забітыя ўжо 150 баевікоў
Каля гэтага пасёлка ў Данецкай вобласці знішчаныя шэсць блокпастоў і склад боепрыпасаў.
Страты ўкраінскіх вайскоўцаў склалі, па розных звестках, 1-2 загінулых, 4 былі параненыя. Як інфармуе "Інфармацыйны супраціў", баевікі падпалілі частку памяшканняў мясцовай Цеплаэлектрацэнтралі, у выніку ў пасёлку няма святла. Жыхары хаваюцца ў бомбасховішчах і сутарэннях дамоў.
УНІАН паведамляе, што ў пятніцу мусіць прайсці "зачыстка" пасёлка, які ўкраінскія сілавікі збіраюцца цалкам ўзяць пад свой кантроль.
Фота — АР, ria.ru