Украінскія дроны пацэлілі ў Маскоўскі НПЗ — Генштаб УСУ

Маскоўскі НПЗ

Маскоўскі НПЗ / gazprom-neft.ru

Ад удараў украінскіх дронаў 11 сакавіка пацярпеў Маскоўскі НПЗ, заяўляюць у Генштабе УСУ. Гэты завод забяспечвае Маскву аўтамабільным палівам.

"У прыватнасці, зафіксавана трапленне па вытворчых магутнасцях Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода, які здольны перапрацоўваць 11 млн тон нафты ў год і забяспечвае 40-50% патрэбаў горада Масква ў дызелі і бензіне", — падкрэсліваецца ў паведамленні Генштаба.

Таксама ўкраінскі бок паведамляе пра выбухі ў раёне лінейна-вытворчай дыспетчарскай станцыі "Сталёвы конь" у Арлоўскай вобласці Расіі. Гэтая станцыя забяспечвае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі нафтаправода "Дружба". Праз яе адбываюцца пастаўкі нафты на тэрмінал марскога порта "Усць-Луга" ў Ленінградскай вобласці.

Таксама ў Генштабе УСУ кажуць, што ад дзеянняў расійскай СПА пацярпеў шэраг аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.

Хранку 11 сакавіка адбылася масавая атака ўкраінскіх дронаў на падмаскоўе. У маскоўскай вобласці, паводле звестак Мінабароны РФ, быў збіты 91 дрон. Падчас атакі былі часова закрытыя аэрапорты Шарамеццева і Унукава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.