Ці здольная Еўропа абараніць сябе ад Расіі без падтрымкі ЗША і без NATO — эфір

Аркадзь Мошас

Аркадзь Мошас

Тое, як дзейнічае Трамп у дачыненні да Украіны, якія рашэнні прымае і якія заявы робіць, прымушае Еўропу задумацца над тым, што чакае краіны Еўрасаюза ў выпадку небяспекі. Пачаліся размовы не толькі пра тое, што Еўропе трэба навучыцца жыць без спадзеваў на дапамогу і падтрымку з боку ЗША, але і пра тое, што ЕС мусіць пачаць рэальна рыхтавацца да моманту, калі давядзецца абараняць сябе самім, не чакаючы падтрымкі з-за акіяна.

Ці могуць выказванні альбо пэўныя рашэнні Трампа (ці Маска) прывесці да спынення супрацы паміж ЗША і ЕС на ваенным узроўні? Якія пагрозы ЕС нясе мірны план Трампа, што прадугледжвае спыненне агню ва Украіне, і ці здольная Еўропа мабілізавацца і замяніць дапамогу, якую ЗША аказвалі Украіне? Ці ёсць будучыня ў NATO і якую пазіцыю зойме ЕС у дачыненні да Лукашэнкі  найбліжэйшым часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.