Украінскія дроны атакавалі марскі тэрмінал пад Санкт-Пецярбургам
Пажар / t.me/drozdenko_au_lo
Украінскія дроны атакавалі марскі тэрмінал пад Санкт-Пецярбургам. Гарыць газасховішча і мясцовы газакандэнсатны НПЗ, паведамляе Уніан.
Менавіта праз гэты порт беларускія НПЗ экспартуюць нафтапрадукты пасля забароны транзіту праз Літву.
Таксама ўначы беспілотнікі атакавалі Арлоўскую, Бранскую і Смаленскую вобласці Расіі. У Туле ўдар нанеслі па заводзе "Шчаглоўскі вал", дзе рамантуюць і выпускаюць вайсковую тэхніку.