Украінская фура не даехала да Расіі — згарэла на мяжы з Беларуссю (фота)
Здарэнне адбылося ў нейтральнай паласе ў пункце пропуска Новая Гута — Новыя Ярылавічы.
Там згарэла фура, якая належыць украінскаму перавозчыку. Яна везла ў Расію мэблю. Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, спачатку загарэлася кабіна, далей агонь перакінуўся на прычэп.
На ліквідацыю ўзгарання выехалі беларускія і ўкраінскія выратавальнікі. Аднак выратаваць фуру ўжо было немагчыма — яна згарэла разам з грузам. Кіроўца не пацярпеў. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Фота — МНС