Украінцы узнавілі наступ на Херсон, — расійскія ваенкоры
Расійская вайсковая тэхніка, разбітая і пакінутая ва ўкраінскіх лясах
Украінцы узнавілі наступ на Херсон. Расійскія ваенкары пішуць аб тым, што раніцай 15 кастрычніка УСУ правялі артпадрыхтоўку. За ёй пачаўся масіраваны наступ украінскай арміі з Нікапольскага кірунку.
Сілы ўкраінцаў рухаюцца ў напрамку Берыслава праз Дудчаны і Суханава, піша прарасійскі ТГ-канал. Берыслаў — горад у Херсонскай вобласці на беразе Дняпра, на поўнач ад Кахоўкі. Ён знаходзіцца на тэрыторыях, якія Расія "далучыла" да свайго складу пасля "рэферэндуму", які прайшоў пад дуламі аўтаматаў з вялікай колькасцю парушэнняў.
Украінская армія ўжо некалькі тыдняў вядзе паспяховы наступ і дэакупуе тэрыторыі, занятыя расіянамі. Аналітыкі лічаць, што Украіна можа вярнуць кантроль над Херсонам ужо на наступным тыдні.