Украіна ўзнагародзіла групу беларускіх вайскоўцаў
Байцы падраздзялення "ТУР" / t.me/tur_225/
Украіна ўзнагародзіла групу беларускіх вайскоўцаў. Гэта байцы падраздзялення "ТУР", якое існуе ў складзе 225-га Асобнага штурмавога батальёна УСУ. Дзесяць чалавек атрымалі ордэны "За мужнасць", медалі "Залаты крыж" і "За службу і доблесць".
"Гэта доказ эфектыўнасці работы падраздзялення, а таксама іх [байцоў] гатоўнасці дзейнічаць у самых складаных умовах", — піша "ТУР" у сваім тг-канале.
Падраздзяленне "ТУР" летась удзельнічала ў аперацыі ў Курскай вобласці. Яно займалася эвакуацыяй тэхнікі з поля бою. У падраздзяленні служаць і беларусы, і ўкраінцы.