У Курскай вобласці ваююць і беларусы
У падраздзяленні ваююць беларусы / facebook.com/225oshb/
У Курскай вобласці РФ у складзе ўкраінскіх падраздзяленняў ваююць і беларусы. У прыватнасці, гэта байцы танкавага падраздзялення ТУР 225-га Асобнага штурмавога батальёна. У каментары да апублікаванага відэа напісана, што яны едуць "вызваляць Любімаўку". Калі яно было знятае, невядома.
Наступальная аперацыя УСУ ў Курскай вобласці працягваецца ўжо другі тыдзень.