Украіна ўпершыню выкарыстала турэцкі Bayraktar у баі
Украіна ўпершыню выкарыстала турэцкі Bayraktar у баі. Беспілотнік атакаваў артылерыйскую батарэю праціўніка на Данбасе. Была знішчана адна гармата, паведамляе прэс-служба Генштаба Узброеных Сіл Украіны.
Акцыя была праведзена ў адказ на абстрэлы баевікамі пазіцый украінскіх вайскоўцаў у Данецкай вобласці. Падчас іх быў адзін загінулы і двое параненых.