Украіна будзе блакаваць беларускае дзяржТБ
Беларускае тэлебачанне / фота ілюстрацыйнае
Кабінет міністраў Украіны вырашыў блакаваць тэлерадыёвяшчанне з Беларусі, а таксама Расіі, непрызнанага Прыднястроўя і часова акупаваных тэрыторый.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
Блакавацца будуць сігналы наземнага тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання ў FM-дыяпазоне, якія распаўсюджваюцца ў тым ліку з Беларусі.