У Жлобіне патанулі двое падлеткаў
Возера, дзе адбылася трагедыя / t.me/skgovby/
У Жлобіне патанулі двое падлеткаў. Як паведамляе Следчы камітэт, увечары кампанія хлопцаў адпачывала на беразе возера Карпілаўскае. Нягледзячы на забарону купання ў гэтым вадаёме, двое з іх вырашылі паплаваць, "але не разлічылі свае сілы і патанулі". Іх целы ўжо знайшлі.
Хлопцам было 14 і 15 гадоў.
Жлобінскім раённым аддзелам СК высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння. На месцы працавала следча-аператыўная група.