У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк
Нечаканая знаходка / t.me/praca_zelwa/
У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці падчас рамонту дарогі Р-99 на 102-м яе кіламетры каля вёскі Пасуцічы адкапалі танк (а хутчэй "астанкі вузлоў і агрэгатаў, характэрных для баявых гусенічных машын"), паведамляе раённая газета "Праца". Ён быў засыпаны пяском і знаходзіўся там з часоў Другой сусветнай вайны.
Спецыялісты кажуць, што з-за моцных пашкоджанняў на вызначэнне маркі, мадэлі і тыпу баявой машыны спатрэбіцца час. Мяркуецца, што гэта можа быць Т-34.