У выхадныя ў Беларусь вернуцца дажджы і пахаладае

У выхадныя ў Беларусь вернуцца дажджы і пахаладае

У выхадныя ў Беларусь вернуцца дажджы і пахаладае / Еўрарадыё

У выхадныя ў Беларусь зноў вернуцца дажджы і пахаладае.

У суботу днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымыя моцныя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, удзень пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9–16 градусаў цяпла, месцамі +7…+8, у заходніх раёнах краіны — да +17…+20. Удзень будзе ад +21 на поўначы да +33 градусаў на паўднёвы захад.

У нядзелю, 17 жніўня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі на поўначы прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +7 на паўночным захадзе да +16 на паўднёвым усходзе, удзень — ад +14 на поўначы да +25 на поўдні.

Паводле папярэдніх прагнозаў, прахалоднае надвор’е з тэмпературным фонам на 1–4 градусы ніжэй за кліматычную норму захаваецца і ў першай палове наступнага працоўнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.