У Вялікабрытаніі жанчына 150 разоў здавала на правы кіроўцы за іншых людзей
У Вялікабрытаніі жанчына 150 разоў здавала экзамен на правы кіроўцы за іншых людзей, піша Daily Mail. Падман 29-гадовай Індарджыт Каур атрымалася раскрыць толькі праз два гады "працы" — у злачынстве яе пачалі падазраваць супрацоўнікі адной з аўташкол.
Суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве і прысудзіў 8 месяцаў турмы.
Каур аказвала свае паслугі з 2018 па 2020 год. Да яе звярталіся людзі, якія не ведалі англійскую мову. Яна здавала за іх тэорыю і практыку, за што атрымлівала наяўныя грошы. Цяпер паліцыя збіраецца ануляваць дакументы ў яе кліентаў.